Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не магчыма было-б выэлімінаваць гэты „матор“ з грамадзкай дзеяльнасьці Тарашкевіча, сына беднага селяніна з Віленшчыны, раптоўна ператварыўшагася па сканчэньні унівэрсытэту ў заможнага буржуя.

Мы не памылімся калі скажам, што Тарашкевіч, будучы чалавекам слабавольным, „метнулся“ у камуністычны бок дзякуючы шкадлівым уплывам „злых духаў“ Беларускага народу, якія заселі ў Вільні і кіруюць адтуль усімі цёмнымі справамі праз падстаўных людзей.

Яны плянова і сыстэматычна губяць ўсе патрэбныя для баларускай справы адзінкі, якія толькі падпадаюць пад іхнія ўплывы і яны-ж зьяўляюцца галоўнымі вінавайцамі таго, што здарылася з Тарашкевічам і ягонымі таварышамі. Толькі дзякуючы гэтай акалічнасьці і сваяму ўласнаму бязвольлю Тарашкевіч, наперакор здароваму сэнсу цьвердзіць, што ўсе ягоныя сымпатыі там, дзе камуністы пабудавалі „Беларускі Дом…“

Калі небудзь мы будзем сьведкамі таго, як ён апыніцца ў гэтым „доме“ і загаспадаруе…

Цяжка быць цяпер прарокам, але думаем, што ад ягонага выезду беларуская справа ў Польшчы нічога не страціць, а ў Савецкай Беларусі—нічога не прыбудзе.

Магчыма й так, што Тарашкевіч сам, разам са сваімі таварышамі, пераканаецца, нарэшце, якімі фалшывымі шляхамі яны ішлі, шукаючы спосабаў вырашэньня беларускага пытаньня. Але будзе позна…


Сакавік 1933 г.