Старонка:Пес’ни (1904).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мужыцкая доля.

Цяжка жыць трудзицса
Кали няма доли
Жыта ня радзицса
На мужыцкам поли:
З капы умалоту
Ня болей ас’мины
И еш за работу
Чорны хлеб з мякины:
Прыйдзе восень. Трэба
Заплациць падатки
А тут няма хлеба
И грашей няхватки,
И жыви, як знаеш
З бяды выручайся
Кали силу маеш
Доли дажыдайся.
Гдзеж ты мая доля
Гдзеж ты захавалась
Без цябе няволя
И бяда асталась.
На руках мазоли
Дзень и ноч тружуся
Не маючы доли
Бедным спаць лажуся.
А устаўшы рана
Вазьму касу ў руки
И иду да пана
Касиць яго луки.