Старонка:Пес’ни (1904).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тысяч три там, чы што, наличиў іон пяни.
(У Пятраж хоць бы грош, ня то што ў кяшени.
Смачны жабе арэх, да зубоў Бог ня даў,
Каб акцизник то меў, што ў Пантурки забраў;
Дзве казы прадали, ды сярмягу, ды воз,
И то брат адкупиў, ды на заўтра адвіоз.
Аж но щернеў той пан, што у куртце сядзеў;
Пятруку штось сказаў, акуляры надзеў,
Калиж крыкне — зыкне, аж затряс’ся той суд.
„Гдзе тут, каже, вина, чым Пятрук винен тут?
Што скацинку кармиў працаваным дабром,
Насиў брагу с двара на насидлах вядром?
Тут турму, тут и штраф для акцыза схаваць“…
Як зачаў гавариць, як зачаў бядаваць,
Дык Пятрук и не гнаў и у лесе ня быў,
А то я виноват, я сам гнаў и падбиў,
И даніос на яго… винават я увесь!
А бодай ты прапаў, а бодай цябе рэзь!
Як ката да гары, так іон дзела скруциў:
На мяне набрехаў, Пантурка защыциў.
Я гляджу, што тут куц, прападу, як сука,
Бо мяшок таки мой, дык, маяж и мука
Кале дзверы „скрыпель“ а я шусць праз людзей,
Ды на двор, ды ў карчму да кабылы барджей;
Прыляцеў аж у дом, бурачкоў троху зьеў
Сказаў жонце, „маўчыж!“ Сам у лѣс паляцеў:
На тым мейсцы, гдзе быў браварок Пантурка,
Дай садзиць дзереўца, — аж амлела рука.
С’цежку махом заклаў и след той так закрыў,
Што никто не познаў, гдзе и бровар, чы быў.
Ды и зноў ды на суд, а суду уж няма,
Тольки плачэ, клянець Пантурчиха сама.
Пантурка адвяли таки зараз ў астрог;
Той куртаты зацыт, як кадзидла памог.
Яж якось уцелеў ат суда на той час.
Каб же Бог не давіоў на той суд други раз!

|}