Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„ПРЫЯЦЕЛЯМ-ПОЭТАМ“

Наліліся словы дзікім ядам,
Скамянела ў сэрцы злосьць.
Зрок упіўся ў сінь сухім паглядам,
На душы бясьсільля золь.
Кожны з іх узьняў руку на брата:
— „Ўгробім“ мы жывым яго!
Гнеўных струн больш пальцамі ня кратаць, —
Згасьне юны пал-агонь.

Пляміць песьні імем іх ня хочу, —
Хай цьвіце на „славу“ ім.
Апаўюцца жалем, можа, вочы,
Можа, смутак пройдзе па чале маім?
Ахаплю прастор я вокамгненьнем:
Асыпае лісьця вецер
З пажаўцелае бярозкі…
Не ўпаду да ног я ніцма,
Як калісьці
Гэнрых Гэйнэ
Прад Вэнэраю Мілоскай.