Старонка:Песьні на руінах (1929).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сягоньня ноч пагодная
І месяц сьвеціць над краінай;
Жыцьцё-ж маё разгойдана,
Хвалюецца ў трагічнай міне.

Давай, Язэп, пагутарым —
Даволі сморгаць ноч за лейцы.
Ці помніш што пра Лютэра,
Пра сьвятасьць папскіх індульгенцый?

Ён першым сьмела выракся…
Адно з людзьмі ня мог расстацца.
Яго кляймілі з кліраса
Пячаткай сьмерці і пракляцьця.

З самім сабою раіўся,
Узносіў рукі перад лёсам.
Я страшыць ня зьбіраюся,
Ўсяго да слова так прышлося.

У дзікім чуеш галасе:
Душу і песьню на лядоўню!..
Ну што з табою сталася?
Схіліўся дзень твой над прадоньнем.