Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Бач, што сказала: „Рада, што вырвалася ад цябе“, — думаў стары, — мо‘ я й кепска зрабіў, што пракляў… Трэба было папрасіць, каб хоць на коляды прыехала дамоў на дзён колькі… Бедны Коля… трэба было папасьці так… але выжыве… У плячо папаў…

Закляваў носам. У вочох Каця... Але-ж трэба было ёй „вырвацца“! Напішу ліст…