Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Як-то ня трэба, — спрачаўся Коля ўжо поплеч ідучы з Кацяй, але куды Вы?

— Да Веры (Таварышка Каці).

— Ого… Так далёка: гэта-ж будзе вярсты дзьве?

— Дык што?..

— Чаму-ж ты матцы нічога не сказала — куды пойдзеш?

— Я раней казала, — зманіла Каця.

Абое некалькі хвілін памаўчалі.

— Каця, — пачаў нясьмелым голасам Коля, — малю цябе, прашу!.. Скажы мне шчыра хоць адно (ты цяпер часта падкпіваеш надо мной)… Скажы па праўдзе…

— Што?

— Скажыце… ну… што вы знашлі ў гэтым?… у Комсамоле?

— Усё!

— Усё?! саркастычна перадразьніў яе Коля.

— Так! Усё — далёкае ад мяшчанства!

— Мо‘ другое што — „усё“, бо і я ў свой час быў там… і нічога там не знашоў?!

— Вы былі там, як шкурнік!.. — успыліла абражаная і за жывое закранутая Каця.

— Я — шкурнік?!

— Ну, мо‘ нікудышка?!

— Каця! — толькі сказаў Коля і змоўк.

Далей ён ня мог гаварыць; яго давілі сьлёзы.

— Ну, бывайце… Тут я ўжо адна пайду… — сказала Каня і намерылася йсьці.