Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, як вы, Кацечка, жывіцё?.. што чуваць у вас?..

— А, дармо, — адказала за дачку маці, як-бы жадаючы гэтым даць пэўны тон і напрамак будучай гутарцы Каці з Колем.

— Шчыра дзякую, — кпліва падзяквала матцы Каця.

Коля ўпрашаючым поглядам на хвіліну застанавіўся на Каці.

Матка паплялася на печ да старога.

Хвілін дзесяць яшчэ чагосьці там варочаліся, перашоптваліся, нарэшце паснулі.

Моладзь паміж іншым займалася сваім.

— Ну, што? як вашы справы йдуць? — асьцярожненька запытваўся Коля.

— Ну, што справы?! У тысячу першы раз запытваецеся!..

— Ну вот, як быццам ня можна? — нежна журыўся кавалер, — я так запытаўся, бо вы… ну… з комсамольцамі абдымаецеся на вуліцы…

— Гэта ня ваша дзела!

— Ну, кіньце сярдзіцца! я вас усё роўна кахаю… шчыра, шчыра кахаю, як ніхто!..

Каця маўчала. Чуць-чуць пачырванелі шчокі, замасьліліся вочы.

Праз два моманты аднак зноў нахмурыліся бровы.

Гадзіньнік прабіў „дзесяць“.

— Вы скора думаеце пайсьці дадому? — раптам строга зьвярнулася яна да Колі.