Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Абяцанку маю Табе я добра памятую. Прыём у П. Ш. на днях пачнецца. Наконт сродкаў не клапаціся: будуць.

„Усё астатняе залежыць ад цябе. Калі хочаш, то прыходзь да мяне не пазьней 11-ай гадзіны ўвечары. Прышоў-бы я сам да цябе, але ня маю часу:

„Да паловы 11І:ай чакаю. Бывай!..

„В. Малевіч“.

Ліст Валодзі Кацю азадачыў. Хаця яна ўжо і даўно зьбіралася ўцякаць з дому і многа аб гэтым гаварыла з Валодзем, аднак цяпер супуцілася.

— Няўжо так скоро, у гэту ноч, сёньня?.. — ня верыла яна ні сваім думкам, ні вачам.

На хвілінку прыслухалась к таму, што рабілася на дварэ. А там, як і раней, няўцешна плакала навальніца.

Кацю ахапіў жах.

— А ў хаце так цёпла й прытульна, — нявольна падумалася ёй, — і колькі год я тут пражыла!.. дзяцінства… Хоць цяжка й маркотна тут было часамі, але ўсё-ж амаль што бязрупотна пад аховаю… А цяпер на каго бацькоў кідаю?.. Але, прэч гэтыя думкі!.. цяпер — наперад!.. Хоць будучына невядома, але, пакомсамольску, наперад!.. Адгэтуль трэба вырвацца!..

— Ну што-ж табе твой хабаль піша? — ня вытрымаў урэшце бацька і запытаўся ў дачкі, — ужо Колю прамяняла?