Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Шчанё!.. З табою я не разгаварваю. Ці-ж табе зразумець усё тое, аб чым я гавару?

— Ня лічу патрэбным капашыцца ў такім хламе, у якім ты, як муха ў смале, капошышся, а падругое, ня лайся!

— Знаю вас! Малако на губах неабсохла, а па вуліцы прайсьці за вамі нельга… У вас усё на формулах; глядзіш — ні села, ні пала… і бога няма!.. Філёзофы!

— Так — мы філёзофы, бязбожнікі, але мы ня хнычам, ня плачам, а сьмела йдзем наперад, а вы? — вы проста, як вы самі казалі, нікудышнікі, трусы, сьветабаязьнікі! Зданьнікашмарныя!..

Цягнік падкаціў да станцыі і спыніўся. Падарожнікі паціснуліся к выхаду.

Адам Арцёмавіч моўчкі са мною разьвітаўся і вышаў.

— Чурбан дурны! — крыкнуў зьверху той-жа самы задорны юнацкі голас.