Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адразу супыніць мой няпрытомны намер. Далей я ўжо ня меў сілы стаяць у салі й пастараўся выйсьці на сьвежае паветра/

— Падыхнуў прыемны, сьвежы ветрык. Мне стала лягчэй. Азірнуўся: мяне навылет пранізвала тая-ж самая пара чорных калючых вачэй.

— „Зразумеў“, — кальнула мяне думка, і я памаленьку паплёўся па вуліцы, каб зысьці з яго вачэй. На завулку мяне спаткаў хутка бегшы сябар нашае організацыі. Ён сказаў мне, што цэнтральны комітэт забіваць N не дазволіў, каб ня ўчыніць публічнага гвалту; прыказалі пакуль-што ўстрымацца.

— Мнераптам сталатак лёгка, быццам гара ў мяне з плеч звалілася, але… не на доўга: зноў у мяне ўзварухнуўся дзесьці пад сэрцам чарвяк і зассаў. — Гэткае здарэньне я прапусьціў — ужаліла мяне думка, — а такога мо‘ ўжо больш ніколі й ня прыдзецца мець? — Толькі трэба было-б спраўна выхваціць рэвольвэр, стрэліць раз, два; публіка ад неспадзяванага стрэлу спалохалася-б, замяшалася-б: тады можна было-б яшчэ разоў колькі стрэліць: зваліў-бы абавязкова! А пад канец адзін стрэл у напрамку дзьвярэй і… памінай чым звалі!..

— Але што-ж я? — мямля, нікудышка. — Няўжо я нікудышка? — зьдзівіўся і спытаўся чагосьці я — а што я скажу сябрам? Не! Як яны паглядзяць на мяне? А гэты сябар абавязкова скажа,