Старонка:Першы вытап (1933).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Братом у дапомогу

Масачузэтс —
штат небаскробаў…
Неба прабілі сталецьці.
Помніць Амэрыка
і Эўропа,
Забойства Сакко й Ванцэцьці
Зноў, па сьвеце
трывожнай паходняй
Хвалі эфіру
весткі нясуць:
Драпежнікі Скотсборо
сягодня
Рыхтуюць нэграм
сьмяротны прысуд.
Зважайце,
Эўропы цьвілай краіны,
Амэрыка новы
прысуд крэсьліць.
Восем нэграў
ні ў чым нявінных
Чакае электрычнае крэсла.
Вецер гудзіць.
над мяжою вузкай,
Цені зьбягаюцца
гурмам.