Перайсці да зместу

Старонка:Першыя крокі (1925).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скамейкі (прышлі адны толькі „навічкі“ — тыя, што вучацца з першае літары).

Пасадзіўшы, вучыцель сказаў, як называецца той дом, куды яны прышлі, расказаў пра кожную рэч, што была ў школе, як павінны знахадзіцца вучанікі ў школе, для чаго трэба вучыцца, якая карысьць ад навукі.

Потым ён пусьціў хлопцаў пагуляць.

Пабегаўшы па дварэ, вучні зноў прышлі ў школу.

Яна ўжо ня страшыла іх сваёю навіною. Хлопцы сьмела садзіліся на свае месцы і слухалі пільна, што казаў вучыцель.

Міхась і не замеціў, як прайшоў першы дзень навукі.

Весела пабег ён дадому расказаць, што бачыў і чуў ён у школе.