аднаго. Пасьля гэтага ізраільцяне сьпяялі Госпаду песьню ўдзячнасьці і перамогі. Гэта быў самы шчасьлівы дзень ўва ўсёй гісторыі яўрэйскага народу, бо гэты дзень прынёс народу доўгачаканую волю.
У гары Сінайской. Дараваньне 10 запаведзяў.
Майсей, бачачы асаблівую міласьць Божую да жыдоў, лічыў, што яны павінны заснаваць асаблівае Царства, пад кіраўніцтвам Самога Бога. Але яўрэі, пражываючы ў Эгіпце сярод паганцаў, многа дрэнага перанялі ад іх. Яны блізка што забыліся, чага вымагае Бог
ад людзей. Дзеля гэтага, каб злажыць з яўрэяў Царства Божае, патрэбна была асаблівая помач Божая:
трэба было, каб Сам Бог пераказаў ім Сваю волю, і каб
воля Яго была для ўсіх яўрэяў абавязкава, як царскі
закон. І Бог аб’явіў Сваю волю ў дзесяцёх запаведзях.
Запаведзі гэтыя ўрачыста былі дадзены Богам на
гары Сінаі ў 50-ты дзень па выхадзе з Эгіпту і называюцца сінайскімі запаведзямі.
Па загаду Божаму, народ тры дні малітваю і пастом гатовіўся да прыняцьця запаведзяў ад Бога. На
трэці дзень, зрана, раптам загрымела, бліснула маланка:
цёмная хмара ўкрыла гару Сінай, чуцён быў моцны гук
трубы. Перапужаўся народ, які табарам аблажыў гару.
І вывеў Майсей народ з табару на спатканьне Богу,
стаўшы пад гарою. Уся гара курэла, Бог зышоў на
яе ў агні. Дым укрываў яе, выходзячы, як з печы. Уся
гара траслася. Пачуўся голас Божы і народ са страхам і пакорай выслухаў 10 запаведзяў Божых.
У гэтых запаведзях Бог паказаў людзям, як яны
павінны жыць, каб быць шчасьлівымі і маглі зьдзейсьніць на зямлі Царства Божае, альбо той рай, які Адам і Эва страцілі за свой грэх.
Выслухаўшы ўсе запаведзі, стоячы пад гарой народ абяцаў выпаўняць іх.
Скінія Майсеева.
Майсей, па загаду Божаму, збудаваў пераносны храм
(скінію), дзе яўрэі маглі маліцца Богу і складаць Яму
ахвяры (ягня, цяля, казьляня, галубы, віно, масло і інш.).