Гэта старонка не была вычытаная
Блажи́ти — значыць: хваліць, выслаўляць; присноблаже́нная — заўсёды шчасьлівая; пренепоро́чнаѧ — найчысьцейшая, сьвятая.
Хэрувімамі і Сэрафімамі называюцца вышэйшыя і бліжэйшыя да Бога ангелы.
Безъ и҆стлѣ́нїѧ Бо́га Сло́ва ро́ждшꙋю — гэта азначае, што Прачыстая Багародзіца радзіла Іісуса Хрыста бяз мукаў і па народжаньні Яго засталася Дзевай. Бог Слова — Сын Божы Іісус Хрыстос.
Сꙋ́щꙋю — праўдзівую, запраўдную.
Пытаньні: у якіх выпадках хрысьціяне праслаўляюць Мацер Божую? Што значыць блажи́ти? — присноблаже́ннаѧ? — пренепоро́чнаѧ? Хто гэта херꙋві҆мы и҆ серафі҆мы? Што азначаюць словы: безъ и҆стлѣ́нїѧ? — Бо́гъ-Сло́во? — Сꙋ́щꙋю?