Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб захаваньні Праваслаўнай веры, заступаўся за праваслаўных і перад грамадзкімі ўладамі. За адданасьць Веры Праваслаўнай давялося Прападобнаму Апанасу шмат пацярпець уціску, зьнявагі і нават адсядзець у вастрозе.
Вясною 1648 г., калі падняў вайну проціў Польшчы казацкі гэтман Багдан Хмяльніцкі, Прападобны Апанас прыняў мучаніцкую канчыну, нясправядліва абвінавачаны ў здрадзе Польскаму каралю. Цела яго ляжала непахаваным восем месяцаў (ад 5 верасьня да 8 мая) і засталося нятленным, чаму скора па сьмерці Прападобны быў прызнаны Сьвятым. У 1666 годзе ў Берасьці было зложана апісаньне жыцьця яго, дзе Апанас завецца «Сьвятым і Прападобнамучанікам».
У 1816 годзе мошчы Сьв. Апанаса згарэлі разам з дзеравянай царквой Сымона Стоўпніка. Рэшткі іх перахаваліся аднак да апошніх дзён.

Памяць Прападобнамучаніка Афанасія сьвяткуецца 20 ліпеня і 5 верасьня ст. ст.