сярод рускіх славянаў і паставіў Сьв. Хрэст на горах Кіеўскіх. За распаўсюджаньне веры Хрыстовай быў расьпяты на косым храсьце (на ўзор буквы X), блізка 62 году.
Памяць яго сьвяткуецца 30 лістапада—13 сьнежня.
Сьв. Раўнаапостальная Марыя Магдаліна.
Сьв. Марыя Магдаліна (з гор. Магдалы) адна
з жанчын, якія пайшлі за Іісусам Хрыстом. З яе Сын
Божы выгнаў 7 бесаў, пасьля чаго яна не пакідала
Хрыста. Марыя першая з верных даведалася аб уваскрасеньні Хрыстовым, ад яе-ж пашоў звычай хрыстосавацца на Вялікдзень словамі: «Хрыстос уваскрос» і дарыць чырвонае яечка, на знак вечнага жыцьця, дарованага нам уваскрасеньнем Хрыстовым.
Па ўшэсьці Хрыста на неба Марыя Магдаліна прапаведала сьв. веру паганцам і памёрла ў м. Эфэсе, ў 1 сталецьці.
Памяць сьвяткуецца 22 ліпеня—4 жніўня.
Сьвв. Мучаніцы Вера, Надзея, Любоў і матка іх Софія.
Сьвв. сёстры — Вера 12-цёх год, Надзея 10-цёх і Любоў — 9-х, — адна за другою, як хрысьціянкі, на вачох маткі былі абязглаўлены. На треці дзень па іх сьмерці, ад тугі, на магіле іх, сканала матка Софія. Было гэта ў Рыме ў 137 годзе.
Сьвяткуецца іх памяць 17—30 верасьня.
Сьв. Вялікамучаніца Варвара.
Сьв. Вялікамучаніца Варвара — дачка радавітага і заможнага язычніка; за вызнаньне веры Хрыстовай выцярпела вялікія мукі спачатку ад бацькі, а потым
ад начальніка гораду; ўрэшце сьцяў ёй галаву родны
бацька каля 306 г. Сьв. Мошчы мучаніцы знаходзяцца
ў Кіеўскім Міхайлаўскім манастыры.
Сьв. Вялікамучаніцы Варвары моляцца аб збаўленьні ад нечаканай сьмерці.
Памяць яе сьвяткуецца 4—17 сьнежня.