Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчачка з напісам: „Іісус Назаранін, Цар Юдэйскій“. Трэба было пазнаць, які з гэтых храстоў — хрэст Гасподні. Тады прывязьлі адну хворую жанчыну і яна пачала прыкладвацца да храстоў. Прылажылася да першага — нічога ня сталася; прылажылася да другога — таксама нічога ня было; а як прылажылася да трэцьцяга храста, дык адразу ачуняла. Потым сталі накладаць храсты на памёршага. Два першыя не зрабілі чуда, а як быў наложаны трэці хрэст — мёртвы ўваскрос. Пасьля гэтага царыца і духавенства прызналі гэты хрэст за Хрэст Гасподні, пачалі кланяцца перад ім і цалаваць яго. Але людзей было так многа, што ўсе не маглі прылажыцца да храста. Таму прасілі, прынамсі, паказаць вялікую сьвятыню. Патрыярх стаў на падвышэньні і некалькі разоў паднімаў у гару Хрэст Гасподні. Народ-жа, гледзячы на яго, выклікаў: „Госпадзі, памілуй“.

Сьвята гэтае завецца Узьвіжаньнем Часнога і Жыцьцяноснага Храста Гасподняга і сьвяткуецца 14—27 верасьня.

МАЛІТВА ХРАСТУ.

Ѡ҆гради́ мѧ, гд҇и, си́лою чт҇на́гѡ и҆ животворѧ́щго твоегѡ̀ кр҇та̀, и҆ сохрани́ мѧ ѿ всѧ́кагѡ ѕла̀.