слаўлёны што йдзе ў імя Госпада! Осанна ў вышніх!“ За прыкладам бацькоў, і дзеці сьпявалі славу Госпаду Іісусу.
Уваход Гасподні ў Ерусалім сьвяткуецца за тыдзень да Пасхі (Вялікадня). Сьвята гэтае ў нас звычайна завецца Вербнай нядзеляй (Вербніцай), дзеля таго што ў гэты дзень, за прыкладам старадаўных яўрэяў, спатыкаўшых з пальмовымі галінкамі Хрыста, мы прыходзім у храм з вярбою. Называецца яшчэ гэтае сьвята нядзеляю Ваій, што значыць пальмовая галінка.
Запаведзі аб любові да Бога і да бліжняга.
Адзін юдэйскі законьнік[1] спытаўся ў Іісуса Хрыста: „Вучыцель! якая самая галоўная запаведзь у законе?“ — Іісус Хрыстос адказаў яму: „Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім. Гэта ёсьць першая і найбольшая запаведзь. Другая-жа падобная да яе: палюбі бліжняго свайго, як самога сябе. На гэтых дзьвёх запаведзях грунтуецца ўвесь „закон і прарокі“, г. зн. іх навука.
Ахвяра беднае ўдавы.
Выходзячы з храму, Гасподзь затрымаўся на мінуту
каля скарбонкі, у якую багамольцы апускалі свае ахвяры на храм, і стаў прыглядацца. Давалі кожны ад дастатку свайго: багацеі самаздаволена клалі ў скарбонку
золата і серабро, а адна бедная ўдава палажыла толькі
дзьве лепты (дробныя мядзяныя манэты, па-нашаму — 2 грошы). Тады, паклікаўшы да Сябе Апосталаў, Хрыстос сказаў ім: „Запраўды кажу вам: гэтая бедная ўдава
палажыла больш за ўсіх, бо ўсе тыя клалі ахвяру Богу
ад лішкаў сваіх, яна ж з беднасьці свае палажыла ўвесь
пражытак свой, які мела“.
Гэтымі словамі Іісус Хрыстос навучае, што ў вачох
Божых цана кожнае ахвяры залежыць ад шчырасьці,
з якою хто дае яе.
- ↑ Законьнікам ён называецца дзеля таго, што вывучаў Закон Божы і лічыў, што знае яго ляпей за ўсіх.