вую, каторая сяньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык колькі-ж больш апякуецца вамі, малаверы!“ „Шукайце наперад Царства Божага і праўды яго, а гэта ўсё (зямное) дадасца вам“.
Аб неасуджэньні блізкіх. „Ня судзеце — кажа Гасподзь — каб ня былі асуджаны. Бо якім судом вы судзіце, такім будуць судзіць і вас, і якою мераю вы мерыце, такою і вам будуць мерыць. Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня чуеш? Двудушнік! вымі раней бервяно з свайго вока і тады ўбачыш, як выняць сучок з вока брата твайго“. Гэты- мі словамі Хрыстос навучае, каб мы не перабіралі чужых грахоў, а сьпяшаліся раней ачысьціцца ад сваіх.
Вялікая па сваёй мудрасьці пропаведзь Хрыста зрабіла глыбокае ўражаньне на слухачоў і вучняў Яго. Народ зьдзівіўся вучэньню Яго, бо Ён гаварыў як Той, што
мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі.
Калі Гасподзь спусьціўся з гары, за Ім пайшло шмат народу.
Прытча аб сяўбіце.
Іісус Хрыстос часта навучаў народ прыповесьцямі
(прытчамі), бяручы прыклады з блізкага жыцьця. Іншы
раз Ён Сам і тлумачыў іх. Прытчу аб сяўцу Іісус Хрыстос прамовіў, стоячы ў чоўне пры беразе Галілейскага
возера, абкружаны вялікім натоўпам людзей.
Выйшаў сяўбіт сеяць. І калі ён сеяў, іншае зерня
ўпала пры дарозе: наляцелі птушкі і паклявалі яго;
іншае ўпала на камяністае месца і, ўзыйшоўшы, хутка
засохла, бо ня мела вохкасьці; іншае-ж упала між
цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго; а іншае
ўпала на добрую зямлю і, ўзыйшоўшы, прынясло добры плод.
Выслухаўшы прытчу, вучні прасілі Іісуса Хрыста
вытлумачыць яе значаньне, і Гасподзь вытлумачыў.
Сяўбіт — гэта Сам Іісус Хрыстос; зерня — абвешчанае Ім
слова Божае; зямля — вучні і народ, які Яго слухае. Пад
дарогай, дзе зерня топчуць падарожныя і клююць птушкі,