Аб чудах Хрыстовых.
Іісус Хрыстос, па міласэрдзю Свайму да людзей няшчасных, тварыў шмат чудаў, якімі паказаў, што Ён ня просты чалавек, але разам і Бог. Чуды ня могуць быць створаны сілаю ці зручнасьцю чалавека, а толькі ўсемагутнаю сілаю Божаю. Так, напрыклад, праз адно толькі датыканьне ці нават адным словам Сваім Іісус Хрыстос аздараўляў хворых, сьляпым даваў зрок, глухім слых, нямым язык і нават уваскрашаў памёршых.
Чудоўнае вылячэньне двох сьляпых.
Аднаго разу ішлі за Хрыстом два сьляпцы, якія — паўтараючы: «Памілуй нас, Іісусе, Сыне Давідаў!» — неадступна прасілі вярнуць ім зрок. Хочучы дазнацца аб сіле іх веры, Хрыстос доўга не зьвяртаў на іх ніякае ўвагі. Напасьледак, калі ўжо прыйшлі ў хату, дзе Ён жыў, пытаецца ў іх: „Ці веруеце ў тое, што Я магу гэта зрабіць?“ Яны адказалі: „Так, Госпадзі!“ Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: „Па веры вашай хай будзе вам“. І адкрыліся вочы іх. І пайшлі яны славіць Госпада па ўсёй зямлі той.
Уваскрашэньне сына Наінскай удавы.
Ішоў Гасподзь аднойчы ў горад Наін. За Ім, як заўсёды, пасьпяшалі Апосталы, вучні і мноства народу. Калі падыходзілі яны да мястовай брамы, сустрэлі провады нябожчыка: праводзілі адзінага сына беднай удавы. Угледзіўшы сьлёзы мацеры, Гасподзь зьмілаваўся над ёю, спыніў провады, і, зьвярнуўшыся да памёршага, сказаў: «Хлопча! табе кажу, устань!» Памёршы падняўся, сеў і пачаў гаварыць. Усе прысутныя сталі дзякаваць Богу і гаварылі: „Вялікі прарок паўстаў між намі!“
Нагорная пропаведзь.
Нагорную пропаведзь Іісус Хрыстос вымавіў з гары вучням Сваім і мноству народу, які папрыходзіў з усяе Юдэі і Ерусаліму, і прыморскіх гародоў, каб паслухаць Яго і пазбыцца хворасьцяў сваіх. Усе стараліся дакра-