Выгнаньне гандляроў з храму.
На сьвята Пасхі Іісус Хрыстос прыйшоў у Ерусалім. Тут каля храму гандляры прадавалі валы, авечкі і галубы, а за сталамі сядзелі мяняльшчыкі, якія разьменьвалі чужаземныя грошы. Навакол стаяў надзвычайны гоман, крыкі і спрэчкі купляўшых і прадаваўшых. Усё гэта абражала сьвятасьць месца. Бачачы гэта, Гасподзь зрабіў з вяровак біч і пачаў адганяць ім ад храму ўсіх людзей, такжа і оўцы ды валы, а грошы мяняльшчыкаў рассыпаў і сталы іх перавярнуў. Прадаўцом-жа галубоў сказаў: „Забярэце гэнае адгэтуль: не рабеце дому Айца Майго домам торгу“. Ніхто з натоўпу ці гандляроў не спрацівіўся Іісусу Хрысту. Толькі начальнікі храму спыталіся ў Яго: „Які дасі нам знак, чаму гэтак робіш?“ Іісус Хрыстос адказаў ім: „Зруйнуйце храм гэты, і Я ў тры дні адбудую яго“. Гэтымі словамі Іісус Хрыстос паказаў, што яны пазбавяць Яго жыцьця і зруйнуюць цела Яго, але Ён праз тры дні ўваскросьне, і тады ўсе зразумеюць, ці меў Ён права паступіць так з тымі, хто не сьцеражэ парадку ў храме Божым.
Сьцішэньне буры.
Аднаго разу Іісус Хрыстос сеў з Апосталамі Сваімі ў човен і загадаў ім плысьці на другі бераг Галілейскага возера. Яны паплылі, а стомлены Хрыстос заснуў на карме. Тымчасам паднялася страшная бура; хвалі білі ў човен так моцна, што сталі заліваць яго. Хрыстос-жа спакойна спаў. Змораныя Апосталы, напасьле-