Перайсці да зместу

Старонка:Першае чытанне для дзетак беларусаў (1906).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выпис с таварыскае умовы

Беларускае выдаўницкае сулолки „Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ“.


§ 1. Таварыства устанаўляецца для таго, каб друкаваць а шырыць памеж людзйоў книги беларуские и усйо, што датычэ Беларуси.

§ 2. Таварыства гэта будзе называцца „Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ“.

§ 5. Для тых, што захочуць прылучыцца к таварыству будзець книга с атрыўными квитами па дзесяць рублйоў кожны. Хто заплациць дзесяць рублйоў, той личыцца супольникам.

§ 6. Супольник сам не мешаецца у гаспадарку таварыства: (не заведуець грашми, не вядзець рахункаў, не падписываець векселяў и т. д.) и не атвечаець за справы таварыства и за яго даўги.

§ 7. Кожны супольник мае права падаваць голас дарадчы.

§ 9. Ат чыстаго прыбытку кожны год адличываецца 10% у запасны капитал. З астаўшаеся часци раздаецца поунапраўным сябруком и супольникам дывадэнда, т. е. частки, мяркуючы да йих грошы ў таварыстве, але ня больш за 8% у год.

§ 13. Умова гэта, чыли дагавор маець силу да 1-го студня (январа) месяца 1909 года. Аднак кожны супольник маець права выйсци с таварыства „Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ“ и раней.

Аб гэтым павинен йон на паперы уведамиць за 6 месяцаў да канца году. Грошы аддаюцца яму з аснаўного капитала.


Хто хочэ, таму можэць быци выслана поўная таварыская умова.

Адрэс суполка:

Пецярбург. Василйоў востроў 4-ая линія № 45, кв. 16.