ПРАДМОВА.
Народныя песьні, што склаліся вякамі, захавалі больш або менш свой стыль, і ў такім жа выглядзе сьпяваюцца народам дасюль. Але форма і звароты мовы песьні збольшага адрозьніваюцца ад народнай гаворкі, як і ўсялякая паэзія ад штодзённай гутаркі.
Каб прадставіць ясьней гэтыя адрозьненьні, я ў наступным пералажэньні некалькіх баек Крылова прапаную прыклады цяперашняе народнае гаворкі ліцьвінаў-беларусаў[1] з уласьцівымі ім зваротамі мовы і мясцовымі выразамі.
Так кажуць у палесьсі паўночных паветаў Чарнігаўскае губ. Ёсьць магчымасьць меркаваць, што гэтая гаворка захавалася недатыкальнай ва ўсёй цэласьці з даўніх часоў, таму што мясцовасьць гэта (асабліва Мглінскі і Сураскі паветы) была адвеку ізаляваная лясамі ад уплыву іншых падмоваў, а ў больш позьнія часы, дзякуючы мясцовым умовам, яна заставалася ў баку ад узьдзеяньня культуры.
- ↑ Іхнія песьні і побыт выйшлі асобнымі адбіткамі з часопіса жывая старына 1902 г.