Перайсці да зместу

Старонка:Пела вясна (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Расстанавіў вакол панскага дому людзей сваіх, сам сядзеў у старажоўскай халупцы, што ад дому крокаў на сто ля дарогі стаяла. Пад вусамі густымі, вялізнымі хаваў увесь час хітравата-давольную ўсьмешку. Пэўна, сам сабе думаў:

— Няхай пасядзяць сабе троху, адпачнуць пасьля працы. А канец — адзін…

Ноччу панскі дом хаваўся ў старожкую цемру. Тады Аснач падыходзіў да дому і хадзіў вакол бязупынку. У паўголаса аклікаў чырвонаармейцаў, бадрыў іх жартам вясёлым. А сам усё хадзіў і ўсё слухаў пільна, уважна, ці ня робіцца што там, за сьцяной, ці не гатуюцца да чаго няпрыяцелі.

На трэцюю ноч, калі ён хадзіў так — бяссонны, настарожаны, — яго чулае вуха злавіла ледзь чутныя рухі ў пакоях. У момант ад чалавека да чалавека перадалася чырвонаармейцам яго перасьцярога. Шчыльней абступілі дом, ля дзьвярэй, ля вакон пасталі з нарыхтаванымі стрэльбамі.

Застыгла ўсё, быццам самлела наўкола. Так ціха было, што, як з саду над домам праляцела нейкая птушка начная, дык чуцён быў мерны ўзмах яе скрыдлаў.

Часінка, другая…

Раптам адчыніліся дзьверы панскага дому. Уздрыганула паветра ад стрэлу. Невядома, хто першы страляў: ці армейцы, што чакалі