Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А дачка — сэрца чуткае,
вочы — палаючы мак.
Ня кажуць — яна простытутка, —
па каханьню, дык гэта так…

Ой, нядобрыя йшлі пагудкі,
ў сэрцы кожнаму ёсьць цеплата.
Дзяўчыны сэрца чуткае,
а ў галаве пустата.

Не зразумець ёй жыцьцё змаганьня,
не зразумець ёй бурлівы завод.
Ёй прыемна там, дзе каханьне,
дзе перысты лоскат згод.

Дзе „романс мілагучны сопрано“, —
запяе пра вясновыя дні.
Дзяўчыны сэрца сатканае
кудлачыць каханьня агні.

Дык пашто-ж ёй знаць бацьку Абрама? —
ёй жывецца з размахам, — наўсьцяж.
Ёй знаёмым сталі брамы,
ёй знаёмы стаў грубы марш.

Успомніла бацьку — вядома,
але позна яго не спаткаць.
і ў завулках блукае бяздомкам,
сэрца… сэрца за грошы мяняць.