Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБРАМ

У цёмным, сырым сутарэньні,
жыве адзінокі Абрам.
Ой, ня раз зьбіраў сьлёзы у жменю.
Ой, ня раз начаваў ля крам…

Да вечару, з самага ранку,
ў гарачы ліпнёвы час
Бутэлькай, а хочаш шклянкай
прадае лімонны квас.

Паклічуць купцы з „ятак“, —
на работу наймецца Абрам:
на паласе сячэ цяляты,
і ня ходзіць тады ён ля крам.

Ня крычыць у бурлівым рынку;
„папера — сьмерць для мух“,
і чэрствую хлеба скарынку
ня ходзіць прасіць у „круг“.

Вясёлы стаў, ён ведае, —
У кішэні будзе рубель.
Увечары пойдзе, сьнедае;
У думкі кідае сябе.