Перайсці да зместу

Старонка:Паўлінка (1927).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I-шы.


Абшырная сьвятліца. Направа ад публікі — вокны у сад, бліжэй к аркестру — стол, каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом — вісячая недарагая лямпа, на сьцяне — абразы. Налева дзьверы ў сенцы, бліжэй к аркестру — куфар. Напроці — сьцяна і дзьверы ў бакоўку (каморку); справа пры сьцяне ад бакоўкі — ложак, засланы коўдрай, у галавах высака накладзена падушак; налева — у кутку — печ, на сьцяне стрэльба, старасьвецкі з гірамі гадзіннік і некалькі лубачных малюнкаў.

Час: асеньні вечар перад Пакровамі.


Зьява I. Паўлінка (адна).

Стройная і досьць прыгожая дзяўчынка. Адзеўшыся ў недарагую краміну, але чысьценка; бяз хусткі, — ў валасох колькі грабеньчыкаў. Сядзіць на ложку і пільна шые крамны кафтанік. Як падыймаецца заслона — Паўлінка пяе:

Ой пайду я лугам, лугам,
Дзе мой мілы арэ плугам;
    Ой пайду я лугам, лугам!

Ён арэць поле валамі,
А я плачу ўсё сьлязамі;
    Ён арэць поле валамі.

(перастаўшы пець).

Э-э! штось не пяецца сягоньня. Неяк сэрцайка трасецца, як-бы хто яго знеўціку перэпужаў. А мо'