——— 58 ———
браць — так мне з імі да твару ідзе. Ну, сукенку новую таксама трэба ўзяць. Усё гэта зьвяжам у хустку. (Расьсьцілае хустку і складывае свае рэчы). А-а, і чаравічкі мушу забраць, бо ў чым-жа я з ім бегаць буду? Шнуровачку так-жа возьму, бо хто-ж яе будзе тут насіць?… І — і… ужо болей, здаецца, нічога. (Зьвязывае, і ідзе к ложку. Чуваць шорах за вакном! Паўлінка сьціха). Ай хтось там прышоў! (Паглядываючы на публіку). Прышоў мой міленькі, прышоў! Такі карты праўду паказалі. (Ідзе к вакну). Хто там?
ГОЛАС З-ЗА ВАКНА (прыдушаны). Я!… Я!…
ПАЎЛІНКА (углядываючыся ў вакно, у старану). Нічагутанькі ня відаць! Цемната страшэнная! (У вакно). Хто — я?
ГОЛАС. Я!… Я!… Ну, ці-ж не пазнала?
ПАЎЛІНКА. Пачакай мінутку. Вось я зараз. Толькі падушачкі зьвяжу і коўдру.
ГОЛАС. Ды мне нічога ня трэба!
ПАЎЛІНКА. Мала, што ня трэба, а я вазьму: мягчэй будзе спаць. (Хутка ідзе к ложку, зьвязывае падушкі і коўдру ў пасьцілку). Ну, ужо гатова! (Адчыняе вакно, і выкідывае вузлы). Пераймай, а зараз — і мяне! (Да сябе). Трэба з бакоўкі ўзяць верхнюю апратку і хустку, толькі-б хаця-ж старыя не прабудзіліся. (Зьніжае агонь у лямпе і ідзе ў бакоўку. Па нейкім часе выходзіць стуль, адзеўшыся). А цяпер і сябе трэба выкінуць! (Шыбка ідзе к вакну). Чуваць шорах у бакоўцы). Ах нехта ўстаў!
Зьява X-ая. Паўлінка — Сьцяпан.
СЬЦЯПАН (выбягае з бакоўкі, ахінуўшыся коўдрай). Хто тут? Хто тут лазе а паўначы? Альжбета! Альжбета! Хутчэй сюды! (Паўлінка, пера-