——— 47 ———
ПРАНЦІСЬ (як перасталі пець). А цяпер, вось-цо-да, „Як-жа мне ня пець“, пане добрудзею.
АДОЛЬФ. Ізноў мужыцкую!
ПРАНЦІСЬ. Але! мужыцкую, але, вось-цо-да. А васпан, собственно, сваю панскую схавай сьвіньням на сьняданьне.
АГАТА (падходзіць і цягне Пранціся за полы). Кінь ты ўжо, тудэма-сюдэма, з поля сходзіць!
ПРАНЦІСЬ. Вось-цо-да, адчапіся ад мяне, пане добрудзею!
ПАЎЛІНКА. Ну, будзем пець „Як-жа мне ня пець, як-жа ня гудзець?...“ (Пяюць, як першую).
ПРАНЦІСЬ (як скончылі). А цяпер, собственно, „Чачотачку“, пане добрудзею.
КОЛЬКІ ГАЛАСОЎ. Чачотачку. Чачотачку! (Пяюць „Чачотачку“).
Спарадкіла чачотачка семера дачок,
Спарадзіла невялічкіх семера малых.
АЛЬЖБЕТА (як сьціхлі). Аддыхнеце, міленькія, хоць трохі, а то замарыліся дужа. (Да Пранціся). Хадзеце, сваток, за стол, ды можа чаго закусіце, бо і ты-ж памагаў.
ПРАНЦІСЬ (ссадзячыся). Собственно, глупство, вось-цо-да. Маладым трэба паказаць, паказаць, пане добрудзею, а яны ўсё натрапяць... правільна толькі навучыць іх. (Прапіваючы з фляжкі да Сьцяпана). А ты, сват, трымайся, вось-цо-да. Ім ня дам, яны маладзічкі яшчэ, пасьпеюць.
СЬЦЯПАН. А праўда, праўда, сватка! Яшчэ іх пара не ўцякла. (Выпівае).
ПАЎЛІНКА (каля гасьцей). А што-ж мы цяпер будзем рабіць? Ужо напеліся, дык можа ізноў пагуляема?