Старонка:Паэма імя вызваленьня (1930).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крушэньня (на жаль!) ня было…
Гэта толькі… паніка слоў.
Яшчэ ня было…
Але-ж будзе яно —
рэволюцыя зьменіць
жыцьця старно!
Васкатамі чуюцца зрухі
гісторыі Заўтрага…
Слухай:

Паясьніцу
краю
разьядае
як іржа —
вераніцаю
мяжа.
Казэматы,
зьдзекі,
плаха.
Векі
катам
жмурыць Захад.

Беражы
замок мяжы!
І хрыстос
вайной
на вас —
мобілізованы
ў процівагаз!