Старонка:Паэма імя вызваленьня (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Роспачным крыкам
магілы
рыла —
рылам
саха-матыка.
Цяпер над краем
крыляе
звонам —
гонар
трактарнай колёны.
І пяе наўсьцяж
наш
Сельмаш.

На небе хмаркі,
што фальваркі,
з бандай зор
вялі згавор:
— „жыцьця разьбег
скарыць сабе!“

І хутары
да гэтых пор
на зямлі
вялі
згавор.
Зьвязаўшы моц сваю вузлом, —
бліскавіца
быццам
нож —