Старонка:Паэма імя вызваленьня (1930).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

14

Мільёнам заяўляю
сёньня я:
была-б векавая
Беларусь-колёнія.

Каб ня ўздыблены наш гарт —
мела-б губэрнскі пашпарт.

Савецкага Саюзу ня было́ каб —
была-б заплесьненай затокай.

І славілася-б на Эўропу
сельтэрскай вадою з сыропам,

Але сёньня —
выроўнівай стан ты!
Мы маем
імя ім —
гіганты!

І чаго было-б варта
каб ня было
ў Беларусі компартыі?!