Убегла Кася.
Кася (ня гледзячы на падлогу, са страхам). Віця! Ты страляў?
Віцька. Я!
Кася (убачыўшы трупы). Ты абаіх забіў?
Віцька. Я аднаго! (На аканома). Вось гэтага!.. а пан Сурынта атруціўся!..
Кася (з жахам). Віця! Што цяпер будзе? Што? (Глядзіць на труп бацькі).
Віцька. Шырокая дарога перад намі — увесь белы сьвет!..
Кася. А дзе-ж яна, мая дарога?
Віцька. Са мною, любая! З усімі намі, хто змагаецца з няпраўдай чорнай. Туды, дзе ёсьць прастор і воля! Дзе няма прыгнёту!.. (Пачынае гарэць палац).
Уваходзіць з гаганцам Агата (трымае паходню ў руках).
Віцька. Палі ўсё, Агата!.. Няхай агонь яскравы на попел нішчыць месца людзкое нядолі!.. Ну, Касенька, у дарогу!..
Агата. За сьлёзы, за зьнявагу, за кроў нявольнікаў — агнём адказ наш!.. (Віцька ўзяў на рукі Касю і панёс. Палац гарыць).
ЗАСЛОНА.