Гэта старонка не была вычытаная
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
Вечар. Гайдамацкі лес. Гарыць вогнішча, кругом казакі, пяюць песьню і п’юць. Зьлева ад публікі ляжыць калода, засланая дываном.
I казак (перавязвае свайму таварышу рану на галаве). Ды сядзі ты спакойна, чортава скура — вузла завязаць не магу!..
II казак. А ты хутчэй завязвай, гуляе, быццам з цацкаю!..
III казак. Шануй, браце, галаву!.. Гэту скінуць, другая ня вырасьце!
II казак. Бач, пакуль-што засталася!..
I казак. І ёмка-ж цябе ўлан пагладзіў — часьць косьці нават сьцяў!..
II казак. Паквіталіся!
IV казак. Добра паквіталіся: ён галаву пагладзіў, а ты яго так-такі напалам!.. Зухавы з цябе баец!..
II казак. Ня гладзь — ня люблю!..
III казак. Атаман ідзе!..
Прышоў Віцька, з ім татарын.
Віцька. Здаровы, браты! (Адказалі). Ну, што, ужо адчапілі?