Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Будзем арганізавацца і пратэставаць, каб яны не прыціскалі нас, а такжа і жыдоў, бо жыды — гэта нашы натуральные хаўрусьнікі, і мы павінны разам бараніцца, сколькі хопіць у нас сілы“.

Я сказаў, што трэба ў гэтым кірунку выдаць праклямацыю.

— „Выдавай, калі можаш, — адказаў ён, — а я ўжо не магу: чуюся зусім хворым. Вось, калі паздаравею, дык ізноў возьмемся разам за арганізацыю работнікаў і будзем пратэставаць проці гвалтаў польскіх паноў“.

На гэтым скончылася наша апошняя гутарка з Іванам Луцкевічам, і больш я яго ўжо ня бачыў….

Вільня, 13. VIII. 20.

Язэп Салавей.