Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

…Памаленьку спусьцілі труну. Глуха ўдарылася ў крышку яе першая жменя зямлі, — за ёй яшчэ і яшчэ… А калі сонейка ўжо зусім спусьцілася, яго касые праменьні асьвяцілі новы насп, новы крыж…

І больш нічога? Толькі насп і крыж — і гэта ўсё, што нам па ім асталося?

О, не! Крыж і магілку час сатрэ, — але той вогнік, які Ты запаліў, разгарэўся ў грознае полымя, каторага ніякая сіла затушыць ужо не здалее!

Сьпі, мілы дружа, сьпі спакойна! І няхай горны ветрык і горные воды, што, быццам дух Твой, рвуцца няўстанна ўпярод, апавядаюць Табе радасные весьці аб тым, што па пракладзенай Табой дарозе йдуць ужо ня ступаючые нясьмелымі крокамі адзінкі, а вялізарные грамады народу, збудзіўшагася ад векавога сну!

Ляля Мэнке.