Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выстаўкі — гэта яркае выяўленьне беларускае нацыянальнае індывідуальнасьці, доўгі час быўшай укрытай пад грубным слоем чужацкіх налётаў. Але гэта работа, чысьленые разьезды ў немагчымых варунках забіраюць рэшткі яго сіл: з Менскай выстаўкі ён варочаецца ў Вільню, каб легчы надоўга ў пасьцелю.

І ўсё-ж ён ня можа супакоіцца і бязчынна глядзець на ход жыцьця, каторае прыносіць усё новые і ноновые неспадзяванкі. Ваенны разгром і рэзалюцыя ў Нямеччыне адбіваюцца на палітычным палажэньні ў нашым краю вельмі сільна. Немцы ў Літве ўжо разумеюць, што іх пляны аб прылучэньні гэтага краю да Нямеччыны — разьбіты Яны даюць літвіном магчымасьці, арганізаваць свой урад у Вільні, — але пад той-жа час грозяць аружнай сілай Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску, змовіўшыся з бальшавікамі аб аддачы ім Беларусі з рук у рукі і аб недапушчэньні арганізацыі беларускіх войск. У Віленшчыне і Горадзеншчыне немцы прызнаюць адно толькі літоўскіе дзяржаўные органы ўласьці, — ад імя-ж Беларускае Народнае Рэспублікі працаваць тут не даюць. Беларусы гэта бачуць. Яны разумеюць, што і дні літоўскага панаваньня будуць нядоўгіе: хваля бальшавізму шыбка заліець і Вільню, а мо’ і Горадню. Усё-ж трэба выкарыстаць усе магчымасьці дзеля беларускай арганізацыйнай работы — ўсё роўна пад якой фірмай. Да таго-ж літвіны йдуць на уступкі беларусам: яны суляць ім ужо не адно, а шэсьць месц у Тарыбе і портфэль міністра беларускіх спраў у літоўскім Урадзе па выбару Беларускае Рады ў Вільні. Рада зьбіраецца пад маршалкоўствам Івана Луцкевіча, каторы ў такі мамэнт ня ўлежыў у ложку, ня гледзячы на пастаянную гарачку; Рада дэлегуе шасьцёх членаў сваіх у Тарыбу (між імі Ів. Луцкевіча), назначае міністра беларускіх спраў і заяўляе, што гэтае сваё супрацоўніцтва з літвінамі ўважае за зачатак супольнага дзяржаўнага будаўніцтва Літвы і — ў будучыні — ўсяе Беларусі. Пачынаецца энэргічная работа па арганізацыі беларускіх паветаў: людзей дае Рада, і глаўным чынам вышуківае іх Ів. Луцкевіч, каторы мае нязвычайна шырокі круг знаёмых. Арганізуецца і беларускае войска. І ўсе нарады аб гэтым, усе сходкі адбываюцца ў кватэра таго-ж Івана Луцкевіча. Але ад рупнага вока яго ня ўкрываецца, што апрача нарад з учасьцем белару-