Старонка:Пад штандарам (1905).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАД ШТАНДАРАМ.

Не плач матуля,
Не сердуй татуль,
Што забили Винцуля,
Што не прыдзе адтуль…
Што чырвоны штандар
Прад народом ён нес,
Што крычау: „Гасудар,
Ци наеуся ты слез,
Ци напиуся крыви,
Ци накрыудзиуся нас?
Мы з штандарам прышли
Разплацицца ужо час.
Штык далоу! Шаблю вон!
Не стреляй у нас салдат,
Ад прысяги Гапон
Аджагнау цябе, брат.
А тут „пли!“ закрычау
Капитан у седле
И салдат задрыжау
И дау залп у агне.
Пахистнууся Винцуль,
Штандар циснье у руках:
Тут падскочыу патруль
И падняу на штыках
Кали брызгне з грудзей
Кроу гарача дзурком.
Як крапидлам людзей
Ахрысцила кругом,
Винцуля на руках
На магилки нясуць,
А труна у венках,
И у працеси идуць;
И жабрак, и салдат,
И раз’еушыся пан,
И шавец нибарак,
И сам той капитан,
Чалом бье у след труне:
Вочы поуные слез,
Праклинае сибе,
Па сибе непахож.
„Я забиу, я пралиу
Пралетарцкую кроў,
Я душу загубиу,
Заплациць я гатоу.
Капитан ашалеу
И атруты узяу
А народ асилеу
Штандар у гору падняу.
И нясе, и пяе,
И мильёны вядзе
На варога цара
Крепку руку нясе.
Не прапау наш Винцуль,
Он жыве серед нас.
Навернууся патруль,
Прылучыуся учас.
И салдат не таки,
Як тагды к’нам стреляу.
Капитан не жывы,
Тоб яго не пазнаў.
Неслухняны салдат
Ахвицерам гиркне:
„Я народу сын, брат!“
У деманстраци идзе,
На прыказ падаць залп
У чырвоны штандар —
Выстрел пусциць на жарт
У аблокаў алтар.
А народ и пяе
Пад штандарам идзе
На варога цара;
Крепку руку нясе
Нясе доуг у грудзях
Для тыранау цара
И прыказ у вачах:
Цару згинуць пара!

Выдаў Д.К.К. Беларускае Соцыялистычнае Громады.
Вильна 31 Акцябра 1905 году.