Старонка:Няскончаная драма (1921).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, вось нехта йдзе, пэўне ён; трэба мне ўжо ехаць: чэмаданчык у руку, гітару пад палу — і, значыцца, на новую кватэру!

БАГДЗЕВІЧ. Можа крыху ўстрымаецеся? Тое, што я зараз скажу, можа й вас, „бязьвернага“, крыху зацікавіць.

Зьява 3.

ТЫЕ-Ж і ВАСІЛЬ. (уваходзіць пануры)

ВАСІЛЬ (да Багдзевіча). А! вы тут? Добры дзень.

БАГДЗЕВІЧ. Добры дзень. Ну, як-жа ж жывецца на новай службе?

ВАСІЛЬ. А хай яна згарыць гэтая служба! Вы ведаеце, колькі я працую? Цалюсенькі дзень да восьмай гадзіны ўвечары! Вось цяпер прыбег на абед ды йзноў пайду назад. Гэта хіба сам чорт выдумаў, каб адабраць у чалавека рэшту духоўнай яснасьці, здольнасьці думаць палюдзку.

БАГДЗЕВІЧ. А гэта ўжо такая сыстэма, каб высмактаць у чалавека ўсю энэргію, ўсю магчымасьць протэсту і перарабіць яго ў бязвольную жывёлу… (інш. тонам). Ну, але, браток! трэба цябе вытармашыць за вушы: што-ж гэта ты зрабіў? ты спаліў усе свае рукапісы?

ВАСІЛЬ. Э! не ўспамінайце!

БАГДЗЕВІЧ (перадразьнівае). Не ўспамінайце!!. Нябось, шкадуеш цяпер свайго шаленства!.. Ну, але ня спускай носа: бярыся ізноў за работу і хутчэй давай што-колечы ў газэту!

ВАСІЛЬ. Я сам ня ведаю, ці я вазьмуся калі за пяро…

БАГДЗЕВІЧ. Ну, гэта ты, браток, дарма… Але нічога! Зараз інакш засьпяваеш, як скажу, чаго