Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чалавека, як я… у адстаўной акторкі… Урэшце, бывайце…

І яна адыходзіць так шпарка, што я не ўпраўляюся нават сказаць ёй бывай.


VI

Я ў Харкаве.

З тае прычыны, што змагацца з цяперашнім маім настроем было-б бескарысна, ды і не па маëй сіле, дык я наважыў, што апошнія дні майго жыцьця будуць бездакорнымі хаця з формальнага боку; калі ня маю рацыі ў тым, што да сваёй сям’і, і гэта я добра адчуваю, дык буду намагацца рабіць так, як яна хоча. У Харкаў ехаць, дык у Харкаў. Да таго-ж, у апошні час я гэткім стаў да ўсяго абыякім, што мне проста ўсё роўна, куды ні ехаць, ці ў Харкаў, ці ў Парыж або ў Бэрдычаў.

Прыехаў я сюды а гадзіне 12 з поўдня і спыніўся ў готэлі, недалёка ад сабору. У вагоне мяне ўкалыхала, праняло ветрам, і цяпер я сяджу на ложку, трымаюся за галаву і чакаю tiс’а. Трэба-б было сягоньня-ж паехаць да знаёмых профэсараў, але ня хочацца і сілы няма.

Уваходзіць калідорны лёкай-стары і пытае, ці ёсьць у мяне пасьцельная бялізна. Я затрымліваю яго хвілін на пяць і задаю яму некалькі пытаньняў пра Гнэккера, дзеля каго я прыехаў сюды. Выяўляецца, што лёкай паходзіць з Харкава, ведае гэты горад, як свае пяць пальцаў, але ня помніць ніводнага такога дому