Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І прыкра ад усяго, што курыца Гнэккер выходзіць куды разумнейшы за арла-профэсара. Ведаючы, што жонка і дачка ў яго руку цягнуць, ён трымаецца такой тактыкі: адказвае на мае ўпікі спагадлівым маўчаньнем (зьехаў, той казаў, стары з розуму — што з ім гаварыць?), або дабрадушна з мяне жартуе. Трэба дзівіцца, да чаго можа здрабняць чалавек! Я магу праз увесь полудзень марыць аб тым, як Гнэккер зьявіцца авантурыстым, як Ліза і жонка зразумеюць сваю памылку, і як я буду дражніць іх — і гэтакія недарэчныя мары ў той час, калі аднэю нагою я стаю ўжо ў магіле!

Бываюць цяпер і непаразуменьні, пра што я толькі дачуваўся. Як мне ні няпрыемна, але апішу адно з іх, што здарылася гэтымі днямі пасьля полудню.

Я сяджу ў сябе ў пакоі і куру люльку. Уваходзіць, як звычайна, жонка, садзіцца і пачынае гаварыць пра тое, што добра-б цяпер, пакуль цёпла і ёсьць вольны час, зьезьдзіць у Харкаў і даведацца там, што за чалавек наш Гнэккер.

— Добра, зьежджу… — згаджаюся я.

Жонка, задаволеная мною, устае і ідзе да дзьвярэй, але зараз-жа вяртаецца і гаворыць:

— Да рэчы, яшчэ адна просьба. Я ведаю, ты пакрыўдзішся, але мой абавязак папярэдзіць цябе. Прабач, Мікалай Сьцяпанавіч, але ўсе нашы знаёмыя і суседзі пачалі ўжо пагаварваць аб тым, што ты вельмі часта бываеш у Касі. Яна разумная, адукава-