Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НУДНАЯ ГІСТОРЫЯ

(3 запісак старога чалавека)

I

Ёсьць у Расіі заслужоны профэсар Мікалай Сьцяпанавіч нейкі, тайны радца і кавалер[1]; у яго так многа расійскіх і чужаземных ордэнаў, што калі яму даводзіцца надзяваць іх, дык студэнты завуць яго іканастасам. Знаёмства ў яго самае арыстократычнае; прынамсі за апошнія 25–30 гадоў у Расії няма і ня было такога славутага вучонага, каб ён ня быў з ім блізка знаёмы. Цяпер хаўрусаваць яму няма з кім, але калі гаварыць пра мінулае, дык даўгі сьпіс яго слаўных сяброў канчаецца такімі імёнамі, як Пірагоў[2], Кавелін[3] і поэта Некрасаў[4], што былі з ім у самай шчырай і цёплай дружбе. Ён член усіх расійскіх і трох замежных унівэрсытэтаў. І іншае, і ін-

  1. Генерал на грамадзянскай службе, што мае ордэны.
  2. Пірагоў Н. І. (1810–1881) — славуты расійскі доктар і грамадзкі дзеяч.
  3. Кавелін К. Д. (1818–1885) — вучоны законазнаўца і пісьменьнік.
  4. Некрасаў Н. А. (1821–1877) — славуты расійскі поэта.