Перайсці да зместу

Старонка:Новыя матэрыялы аб Янку Лучыне.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
I

Аб Іване Неслухоўскім наша літаратуразнаўства мае не многа вестак. Вядома, што ён скончыў Мінскую гімназію, што потым вучыўся ў Пецербургскім універсітэце, а пасля ў Пецербургскім тэхналагічным інстытуце, які скончыў у 1877 годзе. Гэтыя весткі праўдзівыя, але занадта кароткія. Зараз, на падставе архіўных матэрыялаў, мы маем магчымасць больш падрабязна расказаць аб гадах навучання Івана Неслухоўскага.

У гістарычным архіве Ленінградскай обласці захоўваецца студэнцкая справа Івана Неслухоўскага — студэнта Пецербургскага універсітэта, у якой у копіях, зробленых рукою самога Неслухоўскага, знаходзяцца наступныя дакументы: атэстат аб сканчэнні Мінскай класічнай гімназіі, метрычная выпіска, пасведчанне аб паходжанні і рад іншых матэрыялаў. У справах С.-Пецербургскага практычнага тэхналагічнага інстытута таксама знаходзяцца дакументы і матэрыялы аб Неслухоўскім.

На падставе дакументаў устанаўліваецца дата нараджэння Івана Неслухоўскага. Нарадзіўся ён 24 чэрвеня 1851 года ў горадзе Мінску. Дагэтуль у літаратуры аб Неслухоўскім нідзе не называлася імя яго бацькі і маткі, дакументы даюць магчымасць запоўніць гэты прабел. Бацьку Івана Неслухоўскага звалі Люцыян Юр'евіч (сам Іван Неслухоўскі называе бацьку Люцыянам Егоравічам), а матку — Антаніна.

У некаторых біяграфічных даведках аб Неслухоўскім гаворыцца, што ён нарадзіўся «ў спольшчанай сям’і». Гэта, вядома, недарэчнасць. Іван Неслухоўскі, як і яго бацька, быў беларусам, а не палякам, але каталіцкага веравызнання. Неслухоўскія — дваране і мабыць даўнія. Аднак, як гаворыць пасведчанне, выдадзенае Мінскім дваранскім сходам, у дваранскай годнасці Неслухоўскія зацверджаны Указам Правіцельствуючага Сената толькі ў 1838 годзе. Пасведчанне гаворыць, што прадзед Івана Неслухоўскага, таксама Іван, 27 снежня 1802 года мінскім дэпутацкім дваранскім сходам быў першапачаткова прызнаны «в древнем дворянском достоинстве». Аднак, 2 жніўня і 12 снежня 1832 г. і 20 снежня 1837 г. пытанне аб дваранскім паходжанні Неслухоўскіх чамусьці зноў разглядалася дэпутацкім сходам і толькі ў 1838 г. пастанова схода была зацверджана Сенатам.

У час нараджэння Івана Неслухоўскага бацька яго — Люцыян Юр’евіч быў у чыне калежскага сакратара, а ў час узяцця пасведчання — 5 жніўня (мабыць у 1864 ці 1865 г. перад паступленнем Івана ў гімназію) — Люцыян Юр’евіч называецца ўжо калежскім асэсарам.

Як відаць з атэстата, вучыцца ў школе Іван Неслухоўскі пачаў у 1865 годзе, гэта значыць, калі яму ішоў ужо пятнаццаты