Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Новая беларуская літаратура.

Новы кругабег беларускае літаратуры пачынаецца ад пачатку XX стагодзьдзя, калі гэтая літаратура вызначалася як нешта маючае пэўную мэту, як нешта згуртаванае каля адзінага асяродку «нацыянальнага адраджэньня». Цэнтрам гэтае літаратуры была газэта «Наша Ніва» якая пачала выходзіць у 1906 годзе у Вільні.

Дагэтуль беларуская літаратура, ня кажучы ужо аб старадауным кругабегу, які мае свае значэньне, свае багацьце, але больш для разьвіцьця пісьмовае мовы, чым для літаратуры; мае паасобных пісьменьнікау, якія з больш—менш рознай адпаведнай кожнаму з-іх здольнасьцю і умовамі жыцьця йшлі у напрамку абуджэньня у беларусах іх нацыянальнай—сьвядомасьці. Гэта былі у большасьці прадстаўнікі беларускае шляхты, як Ян. Чачот, А. Рыпінскі і В. Дунін-Марцінкевіч і інш. (да 1870г.). Выдатнейшы з-іх быу Дунін-Марцінкевіч, але праца іх ня мела ні сувязі, ні паступовасьці і мела на мэце даць беларусу кніжку на роднай мове.

Больш зрабілі й падрыхтавалі глебу для кругабегу новай літаратуры паэты-народнікі, якія пісалі у канцы XIX стагодзьдзя. З іх трэба адзначыць двох—Ф. Ба-