Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бачым Я. Купалу, Я. Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулю, А. Чарнушэвіча і інш.

Сьперша нацыянальныя матывы адраджэньня меюць перавагу у творчасьці гэтых пісьменьнікаў, але новыя ідэі, навеяныя Кастрычнікавай рэвалюцыяй робяць свой уплыу на іх і што далей, то больш яскравей і выразней пычынаюць гучэць у іх творчасьці рэвалюцыйныя матывы. Іх можна бачыць і у творах Я. КупалыБудзь сьмелым», «На сьмерць Сьцяпана Булата» і інш.) З. БядуліЯсакараВарта», «Хто гэта йдзе» і інш.), а асабліва у Ц. ГартнагаПесьні працы, ізмоганьня) і А. Гурло.

Але усе-ж такі клясавы колер Кастрычнікавае рэвалюцыі павінен быу паставіць на гэты шлях і нацыянальна-адраджэнскую лінію у беларускай літаратуры. Тыя рэвалюцыйна-пралетарскія напевы, якія дагэтуль зычэлі адзінымі ноткамі, цяпер меюць перавагу, але найбольш у творах новых пісьменьнікаў, якіх выклікала рэвалюцыя да шляху працы па будаваньню новай працоуна—сялянскай Беларусі. Найбольш здольным з іх зьяўляецца Міхась Чарот (М. Кудзелька). Ён радзіуся у 1896 г. у в. Рудзенск, Ігуменскага павету, у сям‘і селяніна. Дагэтуль ен скончыу настауніцкую сэмінарыю і цяпер здабывае вышэйшую асьвету у Маскве. С 1920 году ен уступае у рады камуністычнае партыі. Разам з Ц. Гартным, які таксама робіцца сябром Камуністычнае партыі, Чарот, пачынаючы з элемэнтаў адраджэнья, усе больш накіроувае у бок пралетарскасьці у паэзіі. Па колькасьці творау Чарот, ня гледзячы на маладыя гады, напісау шмат, як вершау, так і апавяданьняў і драматычных творау. («На Купальле». «Мікітау лапаць».