Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віннасьці. Плятуся, як хворы або п‘яны ў хату. Батарэя паліць адзіночнымі стрэламі. Няхватка знарадаў; чакаюць з рэзэрваў. У хаце ўсе нервуюцца. Прынесьлі яшчэ аднаго раненага.

— Шалапутаў! Уцякай, тут раненага пакласьці трэба, — кажуць там.

Шалапутаў ляжыць, як калода.

— Ведаеце, я жаліцца на санітараў буду, — панура пагражае фэльчар.

— Ну? На каго? — пытаюся, як-бы мне дужа цікаўна.

— Фэльдман… зусім ня слухаюць мяне. У Лабкова жывот баліць. Лабкоў! — паварачваецца фэльчар на Лабкова: — я на вас камандзіру далажу.

— Каллі лласка… — крывіць той грымасаю свой дзяціны, бязвусы твар. Боязнь сьмерці сьцяла яго сваімі балючымі кіпцямі.

Прышоў ездавы Марчук, здаравенны мужычынішча з прыгожаю, але грубаватаю беларускаю гутаркаю. Ён кажа:

— Кудой плывець ераплант, тудой ён і шпокае. А ераплант круціцца над намі, як каршун над падлаю.

Ранены Грыгар‘янц толькі нешта мармоча паармянску.

Прышоў фэрвэркер Ціхаміраў і з сваёю кастрамскою грунтоўнасьцю ўва ўсякай справе намякае нешта аб палоне. Няўжо палон?

— О, Вільгельма, Вільгельма! Бог цябе пакарае, калі ты вінават у гэтай жудаснай вайне, — у голас разважае Ціхаміраў, — бедныя людзі…