Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сковае школы за нейкія грахі, вялічаў сябе „старым юнкерам“, а мяне менаваў „шэрым“, „шпаком“, „шляпаю“. Цяпер ён тут ляжаў. Здаецца, спаў… Ці прыкінуўся? Можа, ранены? А ён пачуў нашу размову і кажа грубасамаўпэненым голасам: „Усіх нас забяруць… Бачыце, абходзяць кругом“. Потым устаў, закурыў з намі і пашоў у дальні кут пакою, адвярнуўся к печы і заняўся там лёгкаю фізыолёгічнаю патрэбаю. — „Што вы гэта, Шалапутаў?!“ — застыдзіў яго фэльчар, — „ а яшчэ вольнапісаны“… — „Ды я ў печ, нічога“… — „І на двор ня хоча выйсьці“, — заўважыў яму ранены Жукоўскі. Пачуўшы аб панадворку, фэльчар кінуў недакураную цыгару (усе нашы салдаты шмат набралі іх у разьбітых крамах у мястэчку) і пабег з хаты. За ім пашоў і я. О, колькі-ж там было раненых!.. Стагнаньні, кроў… Гляджу: ля самае сьценкі ляжыць нехта з жоўтымі зубамі, скалячы іх ад мукі. Я адразу не пазнаў, і мне зрабілася так цяжка, што гэта быў слаўны, вясёлы наш Талстоў. Я хацеў сказаць яму што-небудзь, чуў, што трэба нешта сказаць, звычайнае, паўсёднае і таварыскае, але ніводнага гуку не выдавалі мае вусны. Талстоў паглядзеў на мяне… У галаве ў мяне праляцела, як аднаго разу, гуляючы па валу за горадам, я пачуў нейкі хрып у канаве, за кустамі акацыі, зьлез туды і ўбачыў здыхаўшага сабаку. Вочы ў таго сабакі былі як і ў чалавека, калі ён дужа трудзіцца ад болю і безнадзейнасьці, чуе, што канае, сьмерць… Сабака схаваўся, каб ніхто яго ня бачыў, і яму было прыкра, што я турбую яго апошнюю часіну, — ён балюча