Перайсці да зместу

Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раптам падхапіўся з належанага месца на санёх, заківаў хвастом і з буйнаю ласкаю скакнуў на грудзі.

— А, ццябе ваўкі!

З усяго маху даў яму высьпяткам пад бруха. Бедны сабака заякатаў каротка і сьціх. Гледзячы на яго, зрабілася сорамна, але не хацеў паддавацца.

— А, ццябе ваўкі… Усьцешыўся!

З сенцаў паказалася маці, прыстоіла ў дзьвярох гукнула:

Ча‘ ты ўсё на сьцюжы калееш? А йшоў-бы ў хату пагрэўся.

— А што табе? Прыду…

І здалося, што і яна паглядзела такімі-ж скрыўджанымі вачмі, як Буян. І яна зараз маўкліва схавалася за дзьвярмі.

Пайду да Самусёвых, дзе зазвычай гуляюць у карты і так зьбіраюцца пасядзець.

Па дарозе разганяю сваю прыкрую злосьць, але ніякай цьвёрдасьці ня маю. Думаю, што злосьць такая таму, што маці стаіць ўваччу няпрыгожая і неахайная, а люблю яе, і шкода, што яна ў такіх растоптаных, калматых лапцёх. І так трэба жыць усё жыцьцё, і мучыцца — няведама на што…

У Самусёвых плавае шызы дым ад махоркі. У застольлі, у жупанох і хто ў шапцы, сядзіць колькі чалавек гульцоў, заняўшыся картамі, а на палу й на лаўках — за грэбнямі бабы. Па нячыстай, зашумечанай зямлі, у холадзе, поўзае галаногі, саплівы, замурзаны хлопчык і бавіцца сваімі цацкамі-паленьнямі.