дужа воддаль ад яе, у зацішнай нізінцы. Камандзір стаяў, як і раней, на адным кінутым тут перадку, з біноклем пры вочах. Раптам ён саскочыў на зямлю і слабым, негім, першы раз чутым мною ад яго голасам, шыбка сказаў капітану: „Антон Антонавіч!.. Бяда з правага боку… Чатыры гарматы стаўце пад простым кутам“… Я быў блізка і пачуў. Словы тыя абпяклі мяне. А камандзір, падхапіўшы полы шынэлі, сам кінуўся да бліжэйшае гарматы і схапіўся за кола разам з усімі. У момант адна палова батарэі страляла, як і дагэтуль, проста к фронту, а другая — у правы бок, пад кутом у 90°. Я ўгледзіўся туды, у правы бок, адкуль мы раніцаю ехалі, а цяпер туды стралялі, і ўбачыў бліжэй як за вярсту калёну коньнікаў. Сьпярша можна было падумаць, што гэта едуць нашы казакі, ажно зараз чатыры нашы гарматы засыпалі іх шрапнэлямі, і яны зьніклі за будынкамі. Гэта была нямецкая кавалерыя, што я ca страхам зразумеў.
Калі яна перастала ляцець на нас, агонь нямецкіх батарэй падужэў (ці так толькі здалося), а што далей, то станавіўся ўсё дужэй і дужэй. Нас засыпала знарадамі, якія ляцелі цяпер ня толькі проста з фронту, але і з правага боку — і аж быццам трошку справа-ззаду. Кулямётныя і вінтовачныя кулі ляцелі міма нас сьляпцом, затое артылерыйскі абстрэл выдаваўся яшчэ страшнейшым. Памятаю: ня столькі дзеля праўдзівае патрэбы, колькі дзеля таго, каб некуды пасунуцца, я пашоў па латкі яшчэ раз. Пад круцейшым беражком шмат ляжала перавязаных ра-